Я МАГУ ТОЛЬКІ МАРЫЦЬ
Рэйтынг:
(галасоў: 1)

Я МАГУ ТОЛЬКІ МАРЫЦЬ

Краіна:ЗША, 2018 г.
Кіно пра ўзнікненне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі.
Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе… Фільм, які напачатку выглядае музычнай біяграфіяй, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, прабачэнне і прымірэнне.
Яшчэ большую сілу гэтай гісторыі надае яе сапраўднасць — фільм распавядае рэальную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна папулярнага амерыканскага гурта «Mercy Me».
Выпушчаны ў 2018 годзе фільм «Я магу толькі марыць» паўтарыў выбухны поспех спева — пры сціплым бюджэце ў $7 млн, ён сабраў у 12 разоў больш — больш за $80 млн. толькі ў ЗША. А цяпер і ў беларускіх гледачоў ёсць магчымасць паглядзець гэты глыбокі і кранальны фільм на вялікім экране, ды яшчэ і на роднай мове ў агучцы найлепшых беларускіх артыстаў.
http://kinakong.by
  • Трэйлер
-

Каментары: 0

+1

Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Введите код: *
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив