ТЭРМІНАТАР 2
Рэйтынг:
(галасоў: 2)

ТЭРМІНАТАР 2

Краіна: ЗША, Францыя, 1991 г.
Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, непаражальны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць перапраграміраваны супрацівам тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яе фінала залежыць лёс чалавецтва.
Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» – гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» – у намінацыях «Лепшы гук», «Лепшы мантаж гука», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за лепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі.
http://kinakong.by/
  • Трэйлер
-

Каментары: 0

+1

Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Введите код: *
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив